Серыя “Беларускія ЕўраГраматыкі”
П. А. Рааго
КАРОТКАЯ ГРАМАТЫКА СЛАВАЦКАЙ МОВЫ
(Demo-версія. Поўную версію
шукайце ў кнігарнях г. Мінска, замаўляйце ў інтэрнэт-крамах або па адрасе raagop@tut.by)
ЗМЕСТ
Доўгія
галосныя. Правіла аб рытмічным скарачэнні
Асабовыя
і безасабовыя формы дзеяслова
Спражэнне
дзеясловаў тыпу chytať
Спражэнне
дзеясловаў тыпу rozumieť
Спражэнне
дзеясловаў тыпу niesť,
brať, trieť, hynúť
Спражэнне
дзеясловаў тыпу pracovať,
žuť, česať, žať, chudnúť
Спражэнне
дзеясловаў тыпу robiť, vidieť, kričať
Спражэнне
няправільных дзеясловаў
Катэгорыя
адушаўлёнасці/неадушаўлёнасці
Катэгорыя
склону. Тыпы скланення назоўнікаў
Скланенне
назоўнікаў мужчынскага роду
Скланенне
назоўнікаў жаночага роду
Скланенне
назоўнікаў ніякага роду
Ступені
параўнання прыметнікаў
Змяненне
колькасных лічэбнікаў
Змяненне
парадкавых, зборных, дробавых, відавых і кратных лічэбнікаў
Сінтаксічная
сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі
УСТОЙЛІВЫЯ ВЫРАЗЫ
СЛАВАЦКАЙ МОВЫ
Славацкая
мова з’яўляецца дзяржаўнай мовай Славацкай Рэспублікі (да канца
Славацкая
мова разам з польскай, чэшскай, верхня- і ніжнялужыцкай належыць да ліку
заходнеславянскіх моў. Некаторыя рысы славацкай мовы збліжаюць яе з
паўднёваславянскімі і ўсходнеславянскімі мовамі, некаторыя – з чэшскай і
польскай, таму славацкую мову часам называюць “славянскім эсперанта”.
Зразумела, што і беларусу славацкая мова не будзе здавацца абсалютна чужой.
Больш за тое, уважлівы погляд на славацкую і беларускую мовы, гісторыю іх
развіцця і сучасны стан, здольны выявіць шэраг падабенстваў на самых розных
узроўнях.
Продкі
славакаў – заходнеславянскія плямёны – прыйшлі на тэрыторыю сучаснай Славакіі
прыблізна ў 6 ст. У 9 ст. заходняя частка славацкіх зямель уваходзіла ў склад
Вялікай Маравіі – дзяржавы, на тэрыторыі якой сваю асветніцкую дзейнасць
праводзілі стваральнікі славянскага пісьма Кірыл і Мяфодзій. У 10 ст. з
праславянскай мовы вылучыліся заходнеславянскія дыялекты, а ў пачатку 11 ст. славацкія
землі ўвайшлі ў склад Венгрыі (да
Падчас
свайго далейшага развіцця славацкая мова выстаяла пад ціскам мадзьярызацыі,
якая актыўна праводзілася ў другой палове 19 – пачатку 20 ст. у Аўстра-Венгрыі,
набыла статус адной з дзяржаўных моў Чэхаславакіі, перажыла спробы кадыфікатараў
пачатку 30-х гадоў наблізіць яе да чэшскай мовы, стала дзяржаўнай мовай у
незалежнай Славакіі і, нарэшце, з 1 мая
Што
датычыць падабенстваў паміж славацкай і беларускай мовамі, то яны навідавоку. Асабліва
блізкія да славацкай мовы некаторыя паўднёва-заходнія беларускія гаворкі.
Частку гэтых падабенстваў можна растлумачыць агульнаславянскай моўнай
спадчынай, частку – кантактамі беларускай (і славацкай) мовы з іншымі (асабліва
польскай) мовамі, частку – вынікам паралельнага развіцця абедзвюх моў. Цікавым
падабенствам на фанетычным узроўні выглядае наяўнасць у славацкай мове гукаў
[ў] (напрыклад, pravda – [праўда],
chlapov
– [хлапоў] і
г.д., а ў дыялектах
нават museu – мусіў,
navariu – наварыў і пад.), [дз] (напрыклад, sadza – сажа, medza – мяжа, у
дыялектах dzedzina – вёска,
dzeci – дзеці і пад.), [дж] (напрыклад, džbán – жбан), дыфтонгаў ie [ĭe] i ô [ŭo] (напрыклад, chlieb – хлеб,
kôň
– конь. Параўнайце з некаторымі палескімі гаворкамі: хліеб, куонь) і інш. На граматычным узроўні – канчаткі -om, -och у давальныі і месным склоне
назоўнікаў мужчынскага роду множнага ліку (напрыклад,
bratom – братам, o bratoch
– аб братах, lesom – лясам, v lesoch
– у лясах. Параўнайце з
гаворкамі паўднёва-заходняга дыялекту: братом, аб братох, лясом, у лясох), канчатак -ovi ў давальным склоне адушаўлёных назоўнікаў мужчынскага роду
адзіночнага ліку (напрыклад, otcovi – бацьку,
synovi – сыну. Параўнайце з некаторымі беларускімі гаворкамі: батьковы,
сэновэ), суіснаванне канчаткаў -a i -u ў родным склоне
назоўнікаў мужчынскага роду адзіночнага ліку (напрыклад, stola – стала, stĺpa
– слупа, piesku
– пяску, anarchizmu
– анархізму), зваротная
прыдзеяслоўная часціца sa (напрыклад, umývam
sa – мыюся, bojím sa – баюся.
Параўнайце з некаторымі палескімі гаворкамі: мыюса, боюса), формы прыналележных займеннікаў môj, môjho, môjmu, tvoj, tvojho, tvojmu (мой, майго, майму, твой, твайго, твайму), рэшткі клічнага склону (pane – пане,
synku – сынку, chlapče – хлопча)
і інш. Ну і, канечне, вялікая колькасць славацкіх слоў будзе без перакладу
зразумелая беларусу або нагадае родныя словы. Напрыклад: plot – плот, múr
– мур, budova – будова, strecha
– страха, podlaha – падлога, sklo
– шкло, lôžko – ложак, košeľa –
кашуля, nohavice
– нагавіцы, veverica
– вавёрка, cibuľa
– цыбуля, kosatec
– касачы, podbeľ – падбел, jalovec
– ядловец, loj – лой, zápalka
– запалка, košík – кошык, príklad
– прыклад, vzor – узор, mapa
– мапа, карта, huta – гута, farba
– фарба, polica – паліца, zošit
– сшытак і
многія іншыя.
Славацкая
мова карыстаецца лацінскай графікай. Алфавіт славацкай мовы складаецца з 46
літар.
На
пісьме кожнаму гуку нярэдка адпавядае адна і тая ж літара. Ніжэй прыводзіцца
параўнальная табліца славацкага алфавіта. Але трэба памятаць, што прыклады
вымаўлення могуць быць толькі прыблізнымі.
|
Славацкія
літары |
Вымаўленне |
|
Aa |
Як беларускае а |
|
Áá |
Як беларускае а, але вымаўленае з большай працягласцю
(прыблізна ўдвая даўжэйшае) |
|
Ä |
Блізка да беларускага э (сустракаецца толькі
пасля губных зычных b, p,
m,
v) |
|
Bb |
Як беларускае б; на канцы слова ці перад наступным глухім зычным аглушаецца і тады вымаўляецца як p |
|
Cc |
Як беларускае ц, перад
наступным звонкім зычным вымаўляецца як dz |
|
Čč |
Вымаўляецца крыху мякчэй за беларускае ч, перад
наступным звонкім зычным вымаўляецца як dž |
|
Dd |
Блізка да беларускага д; перад літарамі e, i,
í вымаўляецца як дь
(акрамя запазычаных слоў, дзе захоўваецца цвёрдае вымаўленне); на канцы
слова або перад наступным глухім зычным аглушаецца і тады вымаўляецца як t |
|
Ďď |
Як мяккае дь у рускай мове; на
канцы слова або перад наступным глухім зычным аглушаецца і тады вымаўляецца
як ť |
|
Dz, dz |
Як беларускае злітнае дз, на канцы слова
або перад наступным глухім зычным аглушаецца і тады вымаўляецца як c |
|
Dž, dž |
Мякчэй за беларускае злітнае дж, на канцы слова
або перад наступным глухім зычным аглушаецца і тады вымаўляецца як č |
|
Ee |
Блізка да беларускага э |
|
Éé |
Блізка да беларускага э, але вымаўленае з большай працягласцю (прыблізна ў 2 разы даўжэйшае) |
|
Ff |
Як беларускае ф |
|
Gg |
Як беларускае выбухное г у словах ганак, гонта, гузік; на канцы слова або перад наступным глухім зычным аглушаецца і
тады вымаўляецца як k |
|
Hh |
Блізка да беларускага фрыкатыўнага г; на канцы слова
або перад наступным глухім зычным аглушаецца і тады вымаўляецца як ch |
|
Ch, ch |
Як беларускае х, перад наступным звонкім гукам
вымаўляецца як h |
|
Ii |
Як беларускае і |
|
Íí |
Як беларускае і, але вымаўленае з большай працягласцю (прыблізна ў 2 разы даўжэйшае) |
|
Jj |
Як беларускае
й |
|
Kk |
Як беларускае к, перад наступным звонкім зычным
вымаўляецца як g |
|
Ll |
Вымаўляецца як нешта сярэдняе паміж беларускім цвёрдым і мяккім л (сярэднееўрапейскае альвеалярнае l), перад
літарамі e, i, í вымаўляецца як ľ |
|
Ĺĺ |
Вымаўляецца як l, толькі з большай
працягласцю |
|
Ľľ |
Вымаўляецца крыху цвярдзей за беларускае мяккае ль |
|
Mm |
Як беларускае м |
|
Nn |
Як беларускае н (перад літарамі e, i, í вымаўляецца
як ň) |
|
Ňň |
Як беларускае нь |
|
Oo |
Як беларускае о |
|
Óó |
Як o, але вымаўленае з большай працягласцю (прыблізна
ўдвая даўжэйшае) |
|
Ôô |
Дыфтонг, вымаўляецца прыблізна як спалучэнне ўо |
|
Pp |
Як беларускае п |
|
Qq |
Вымаўляецца як спалучэнне кв (сустракаецца
толькі ў запазычаных словах) |
|
Rr |
Амаль як беларускае р |
|
Ŕŕ |
Вымаўляецца як r,
толькі з большай працягласцю |
|
Ss |
Як беларускае с; перад наступным звонкім зычным вымаўляецца як z |
|
Šš |
Вымаўляецца мякчэй за
беларускае ш (мяккае ш), перад
наступным звонкім зычным вымаўляецца як ž |
|
Tt |
Амаль як беларускае т; перад літарамі e, i, í вымаўляецца
як ť (акрамя запазычаных слоў, дзе захоўваецца
цвёрдае вымаўленне); перад наступным звонкім зычным
вымаўляецца як d |
|
Ťť |
Як мяккае ть у рускай мове; перад наступным звонкім зычным азванчаецца і тады
вымаўляецца як ď |
|
Uu |
Як беларускае у |
|
Úú |
Як беларускае у, але вымаўленае з большай працягласцю
(прыблізна ўдвая даўжэйшае) |
|
Vv |
Як беларускае в; на канцы слова або склада з папярэднім
галосным ці складаўтваральнымі r, l і наступным зычным вымаўляецца блізка да ў; перад наступным глухім зычным
аглушаецца і тады вымаўляецца як f |
|
Ww |
Блізка да беларускага в (сустракаецца
толькі ў запазычаных словах) |
|
Xx |
Вымаўляецца як кс; калі ўваходзіць у склад спалучэння ex-, якое знаходзіцца на пачатку слова перад
наступным галосным або звонкім зычным, то вымаўляецца як гз (сустракаецца толькі ў запазычаных словах) |
|
Yy |
Амаль як беларускае і (пры гэтым
папярэдні зычны не змякчаецца). Пішацца пераважна на месцы этымалагічнага ы, а таксама пасля g,
h, ch, k. Напрыклад: myť – мыць, zvyk – звычай, ryba – рыба, ruky – рукі |
|
Ýý |
Амаль як беларускае і, але вымаўленае з большай працягласцю
(пры гэтым папярэдні зычны не змякчаецца). Пішацца пераважна на месцы
этымалагічнага ы. Напрыклад: býk – бык, nový – новы |
|
Zz |
Як беларускае з; на канцы слова або перад наступным глухім зычным аглушаецца і
тады вымаўляецца як s |
|
Žž |
Вымаўляецца мякчэй за беларускае ж (мяккае ж); на канцы слова або
перад наступным глухім зычным аглушаецца і тады вымаўляецца як š |
Для
фанетычнай сістэмы сучаснай славацкай мовы ўласцівая наяўнасць 4 дыфтонгаў (складаных
галосных, што складаюцца з 2 кампанентаў), сярод якіх толькі дыфтонг [ŭo] абазначаецца на пісьме асобнай
літарай ô. У
славацкай мове ёсць
наступныя дыфтонгі:
|
Напісанне
дыфтонгаў |
Вымаўленне і прыклады |
|
ia |
[ĭa] Вымаўляецца прыблізна як спалучэнне йа, дзе першы (карацейшы) кампанент і
плаўна пераходзіць у другі (больш працяглы) кампанент а: mesiac, uliciam, vziať, robia |
|
ie |
[ĭe] Вымаўляецца прыблізна як спалучэнне йэ, дзе першы (карацейшы) кампанент і
плаўна пераходзіць у другі (больш працяглы) кампанент э: pastier, cudzie, vedieť, pečiem |
|
iu |
[ĭu] Вымаўляецца прыблізна як спалучэнне йу, дзе першы (карацейшы) кампанент і
плаўна пераходзіць у другі (больш працяглы) кампанент у: želaniu, cudziu, paniu |
|
ô |
[ŭo] Вымаўляецца прыблізна як спалучэнне ўо, дзе першы (карацейшы) кампанент ў плаўна пераходзіць у другі (больш
працяглы) кампанент о: stôl,
pôjdem,
šatôčka |
У
словах іншамоўнага паходжання спалучэнні ia, ie, iu звычайна
не з‘яўляюцца
дыфтонгамі, іх кампаненты адносяцца да розных складоў і вымаўляюцца без
уласцівай дыфтонгам злітнасці: dis-ku-si-a, ak-vá-ri-um.
Адметнасцю
фанетычнай сістэмы славацкай мовы, ў параўнанні з беларускай, з’яўляецца
наяўнасць доўгіх галосных і прыраўнаваных да іх дыфтонгаў: á,
ó, ú, é, í, ia, ie, iu, ô. Таксама доўгімі ў славацкай мове
з’яўляюцца т. зв. складаўтваральныя зычныя ĺ, ŕ, якія ў будове склада выконваюць
функцыю галосных (напрыклад: stĺp – слуп,
sŕdc
– сэрцаў). Доўгія галосны вымаўляюцца
прыблізна ў 2 разы даўжэй за адпаведныя ім кароткія галосныя. У пэўных пазіцыях
кароткія галосныя і складаўтваральныя зычныя r, l могуць
падаўжацца, а доўгія скарачацца (напрыклад: noha (нага) – nôh, ruka (рука) – rúk, žena (жанчына) – žien, vlna (хваля, воўна)– vĺn, srdce (сэрца) – sŕdc, stôl (стол)– stola, mráz (мароз) – mrazu і пад.).
У славацкай мове дзейнічае правіла, у адпаведнасці з якім
два склады з доўгімі
галоснымі не могуць ісці
адзін за адным. У такім выпадку адбываецца скарачэнне. Напрыклад: nový (новы) – nového, starý (стары) – starého, але krásny (прыгожы) – krásneho, prázdny (пусты) – prázdneho.
У
дадзеным правіле ёсць некалькі выключэнняў.
Скарачэнне другога доўгага галоснага не адбываецца ў:
а)
канчатках назоўнікаў сярэдняга роду на -ie. Напрыклад: ústie (вусце), ústia,
ústiu;
ústí, ústiam, v ústiach.
б)
канчатку -í ў родным склоне мн. ліку назоўнікаў жаночага роду. Напрыклад: vôňa (пах) – vôní, spálňa (спальня) – spální .
в) родным склоне мн. ліку назоўнікаў сярэдняга роду на -stvo, -ctvo. Напрыклад:
hospodárstvo (эканоміка) –
hospodárstiev.
г) канчатках адносных
прыметнікаў, утвораных ад назваў жывёл. Напрыклад: líščí (лісіны),
líščieho, líščiemu; páví (паўліні), pávieho,
páviemu.
Калі назва жывёлы заканчваецца на -ák, -ík, то
скарачаецца склад перад канчаткам: vták (птушка) – vtačí, stehlík (шчыгол) –
stehličí.
д)
формах дзеясловаў тыпу rozumieť (разумець). Напрыклад: zmúdrieť (памудрэць) – zmúdriem (памудрэю)–
zmúdrieš
(памудрэеш),
vytriezvieť
(працверазець) –
vytriezviem – vytriezvieš.
е) формах
дзеясловаў мнагакратнага дзеяння. Напрыклад: chválievať (пахвальваць)–
chválievam
(пахвальваю).
ж)
канчатку -іа ў дзеясловаў 3-й асобы мн. ліку, у суфіксе дзеепрыслоўяў -iac
і ў формах дзеепрыметнікаў
на -iaci, -vší. Напрыклад: chvália (хваляць), chváliac (хвалячы), chváliaci (які хваліць); usmiavší sa (які ўсміхнуўся).
з) суфіксах
назоўнікаў -iar, -iareň. Напрыклад:
triediareň (сартыровачная).
i) складаных словах. Напрыклад: tisíckrát (тысячу разоў), tisícnásobný (у тысячу разоў большы),
viacmiestny
(шматмесны).
к) формах
неазначальных займеннікаў з часціцай nie-. Напрыклад: niečí (нечы), niečiemu.
л) словах з прыстаўкамі ná-, zá-,
sú-. Напрыклад:
námietka (пярэчанне), zámienka (падстава), súčiastka (частка).
Націск
у славацкай мове
не такі выразны, як у беларускай. Ён пастаянны і звычайна падае на першы склад
у слове: počasie
(надвор’е), republika (рэспубліка), slovenčina (славацкая мова), pedagóg (педагог). Пры гэтым націскныя галосныя не
трэба блытаць з доўгімі галоснымі. Першыя вымаўляюцца з большай сілай голасу,
другія – больш працягла. Доўгія галосныя могуць быць як націскнымі (strýko – дзядзька, návšteva – візіт), так і ненаціскнымі (pomocník – памочнік, pulóver – пуловер).
У
спалучэннях аднаскладовых прыназоўнікаў з двух і трохскладовымі словамі націск
звычайна пераходзіць на прыназоўнікі: za oknom (за акном), bez
rodičov
(без
бацькоў),
vo vlaku
(у цягніку), zo
stola (са стала), pre
mamu (для мамы).
Для
славацкіх апавядальных, пабуджальных, а таксама клічных сказаў уласціва
сыходная інтанацыя:
![]()
Zajtra pôjdem do mesta.
Заўтра я пайду ў горад.
![]()
Počkaj!
Пачакай!
![]()
To je hrôza!
Жах!
Для
агульнапытальных сказаў (пытанні, на якія можна адказаць словамі так або не) характэрнай з’яўляецца ўзыходная інтанацыя:
![]()
Čakáte na električku?
Чакаеце трамвай?
У
прыватнапытальных сказах (пытанні, якія пачынаюцца з пытальных слоў) пераважае
ўзыходна-сыходная інтанацыя:
![]()
![]()
Čo tu robíte?
Што вы тут робіце?
![]()
![]()
Prečo si prišiel tak neskoro?
Чаму ты прыйшоў так позна?